Белы Дрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белы Дрын (па-сэрбску: Бели Дрим, па-альбанску: Drini i Bardhë) — рака ў паўднёва-ўсходняй Эўропе.
Працякае на поўдні Сэрбіі. Даўжыня — 175 км, у тым ліку 156 км у Сэрбіі і 19 км у Альбаніі. Выток знаходзіцца на гары Жлеб на поўнач ад горада Печ ў Косава. Вусьце ў паўночнай частцы Альбаніі каля горада Кукес — у сутоцы Белага і Чорнага Дрына ў раку Дрын.
Яе ўласны басэйн мае плошчу 4964 км², сярэдні расход вады 56 м ³ / сек. Восеньска-зімовая паводка прыводзіць да істотнага павышэньня ўзроўню вады ў рацэ. Белы Дрын несудоходны.
Каньён Белага Дрына даўжынёй каля 900 м знаходзіцца пад аховай дзяржавы ад 1986 году.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads