Куманы ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куманы (саманазва: хлывыщукы[1]) — нашчадкі качавога племя куманаў, расьселеных у XІІІ стагодзьдзі ханам Ханам Тэгакам сярод беларусаў у лясной паласе Ўсходняй Эўропы па загадзе Данііла Галіцкага для абароны межаў Галіцка-Валынскага княства, якія ўцякалі ад татараў. Напамінкі аб іх прысутнасьці захаваліся ў тапонімах і прозьвішчах[2]. На тэрыторыі толькі цяперашняй Берасьцейскай вобласьці[3], паводле падлікаў гісторыкаў, было да сарака куманскіх паселішчаў[4].

Remove ads
Гісторыя
Расьсяленьне
У першай палове ХІІІ стагодзьдзя ўладальнікамі Галіцкай Русі былі Данііл Раманавіч Галіцкі й яго брат Васілька, князь Уладзіміра-Валынскі. У склад уладаньняў апошняга ўваходзіла Берасьцейская зямля. У Іпацьеўскім летапісе не раз гаворыцца аб наяўнасьці куманаў у войсках Данііла й яго брата Васілька, а таксама аб удзеле іх у паходах, якія прымаюцца гэтымі князямі. Запісы аб куманах сустракаюцца пад 1243, 1245, 1249, 1252 гадамі[1].
У апошняй, якая згадвае куманаў пад 1253 годам, сказана: ”Даніла ж паедзе з братам Васількам і са сынам Львоў і з куманаў са сватам сваім Тэгакам…”. Іх зьяўленьне зьвязана зь перасяленьнем атрада куманаў пад кіраўніцтвам хана Тэгака - зьвязьніка й свата князя. Данііл Галіцкі быў жанаты з дачкой знакамітага руськага князя Мсьціслава Ўдатнага, які, у сваю чаргу, зьяўляўся зяцем куманскага хана Кацяна. Хан Тэгак і яго ваяры неаднаразова згадваюцца ў складзе войскаў Данііла й яго брата Васілька Валынскага ў пэрыяд з 1245 па 1253 гады. У той час Берасьцейская зямля (цяпер Берасьцейская вобласьць) уваходзіла ў склад Валынскага княства. Баючыся, што мангольскі цямнік Курэмса можа адвесьці куманаў у Арду, Данііл вырашыў перасяліць іх на паўночныя рубяжы Валыні. Там яны павінны былі служыць памежнымі заслонамі супраць набегаў яцьвягаў і літвы. Мясцовасьць, у якой разьмешчаны вёскі, цалкам адпавядала гістарычнай і палітычнай абстаноўцы, якая склалася ў ХІІІ ст. на паўночных ускраінах Валынскага княства. Зямлі гэтыя ляжалі спустошанымі з часоў Рамана, бацькі Данііла.
Куманскія селішчы сярод руськіх зьявіліся ў гэтай мясцовасьці ў сярэдзіне XІІІ ст., у часы Галіцка-Валынскага княства. Па загаду руськага караля Данііла Галіцкага іх заклаў куманскі хан Тэгак, былы сватам караля й удзельнікам паходаў супраць яцьвягаў і літоўцаў (1245, 1249, 1251, 1252, 1253). Куманскія пасяленцы, якія паступова прынялі хрысьціянства, абаранялі паўночную Валынь ад нападаў балцкіх язычнікаў.
Хрысьціянізацыя
Абараняючы руськія землі ад язычнікаў, самі куманы, якія першапачаткова вызнавалі тэнгрызм, з часам прынялі праваслаўе. Аднак у летапісах няма падрабязных зьвестак аб працэсе іх хрысьціянізацыі, а хан Тэгак у крыніцах працягвае фігураваць пад сваім традыцыйным імем, што можа сьведчыць аб захаваньні часткі ранейшых звычаяў.
У 1253 годзе Данііл Галіцкі разам з братам Васількам і сынам Львом наведаў Пінск, і, верагодна, менавіта тады Тэгак з падначаленымі быў адпраўлены ў Берасьцейскую зямлю. Тут куманы заснавалі каля 40 паселішчаў, зь якіх да нашых дзён захавалася толькі восем. У апошні раз жыхароў гэтых паселішчаў называлі куманамі ў 1516 г.[5].
Цікаўна, што паміж вёскамі Пясчатка й Голя ў XІX стагодзьдзі існавала ўрочышча Баняк - магчыма, названае ў гонар знакамітага куманскага хана Баняка, хоць гэтае імя магло быць распаўсюджаным сярод куманаў.
Апошні раз жыхароў гэтых паселішчаў афіцыйна называлі куманамі ў 1516 годзе, аднак адміністрацыйная адзінка - Куманская воласьць - праіснавала аж да 1918 году. Яе цэнтрам першапачаткова быў Сухадол (у 56 км ад Берасьця), буйное сяло, якое згадваецца ў 1566 годзе ў дакумэнтах берасьцейскага старасты. Яго жыхары несьлі ваенную службу ў Берасьцейскім замку й займаліся паштовай перавозкай.
Польскі гісторык Ярашэвіч першы зацікавіўся гэтымі сёламі. Ён пісаў:
Акрамя вёскі і маёнтка Полаўцы, жыхары вёсак: Сухары, Ставішча, Хлевішча, Пясчатка, Голя, Сухадол, Вулька Палавецкая называюцца насельніцтвам навакольных вёсак куманамі, якія, аднак, нічым ужо не адрозніваюцца ад сваіх суседзяў русінаў.
Сам Ярашэвіч нарадзіўся й правёў маладыя гады ў Бельску (Падляскім), разьмешчаным за 30 км на поўнач ад куманскіх вёсак. Прыведзеныя ім зьвесткі каштоўныя як вынік яго непасрэдных назіраньняў, ажыцьцёўленых больш за сто гадоў таму, калі памяць аб куманскім паходжаньні яшчэ захоўвалася ў гэтых сёлах.
Remove ads
Паселішча
З васьмі ацалелых вёсак тры знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (у Беластоцкім ваяводзтве)[6]:
- Становішчы
- Полаўцы
- Вулька-Церахоўка
Астатнія пяць разьмешчаны ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі (Камянецкі раён, Раскенскі сельсавет)[6]:
- Хлявінцы
- Церахі
- Сухадол
- Пясчатка Палавецкая
- Памежная (раней - вёска Полаўцы, затым Голя)
Дэмаграфія
У цяперашні час у гэтых нашчадкаў полаўцаў захаваліся толькі некаторыя характэрныя прозьвішчы: Бергеба, Колток, Тэга.
Гл. таксама
- Куманская воласьць(uk)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads