Тэгак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэгак (Тегак, Тэйгак, Тігітак) — хан Белай Куманіі з дынастыі Тэртэровічаў. Сын альбо блізкі сваяк хана Кацяна, швагэр караля Данілы Галіцкага. Вядомы перасяленьнем сваей арды на сучасныя беларускія землі[1][2][3].

Хуткія факты Пасада, Бацька ...

Жыцьцё

Паходжаньне Тэгака дагэтуль застаецца прадметам дыскусый сярод гісторыкаў, але большасьць крыніц сьцьвярджае, што ён належаў да роду Тэртэра-оба[4][5], адной з уплывовых куманскіх дынастый, якая мела сувязі з ханам Кацянам. Пасьля мангольскага нашэсьця ў 1239 годзе Тэгак разам з Коцянам міграваў у Вугоршчыну, але пасьля забойства апошняга ў 1241 годзе ўступіў у канфлікт з вугорскімі феадаламі й пакінуў краіну[6].

Каля 1245 году ён знайшоў прытулак пры двары галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча, дзе хутка стаў адным з ключавых ваеначальнікаў. Яго ваенны талент асабліва выявіўся ў бітве пад Яраславам у 1245 годзе, дзе аб’яднаныя сілы Данілы й яго брата Васілька разграмілі вугорска-польскае войска[7].

Зьвяз з Данілам быў умацаваны дынастычным шлюбам: дачка Тэгака выйшла замуж за Мсьціслава Данілавіча, сына князя, што зрабіла яго ня толькі ваенным зьвязьнікам, але й сваяком. У знак прызнаньня яго заслуг Даніла выдзеліў Тэгаку й яго воінам землі на Берасьцейшчыне, дзе яны заснавалі сетку паселішчаў, прызначаных для абароны паўночных рубяжоў княства ад набегаў яцьвягаў і літоўцаў. Гэтыя паселішчы, якія ў XVІ стагодзьдзі яшчэ захоўвалі сваю этнічную самабытнасьць, пазьней цалкам асыміляваліся зь мясцовым насельніцтвам, пакінуўшы сьлед у тапаніміцы й антрапаніміцы.

У 1254–1255 гадах Тэгак удзельнічаў у баях супраць мангольскага ваяводы Курумсы, але патрабаваньні Залатой Арды вымусілі Данілу адправіць куманаў на радзіму. Апошнія згадкі пра Тэгака адносяцца да 1256 году, калі ён падтрымаў баўгарскага цара Расьціслава Міхайлавіча ў вайне супраць Бізантыі й праардынскіх кіпчакаў на чале з Клепам. У адной зь бітваў ён атрымаў сьмяротнае раненьне ў галаву. Археёлагі Віталь Атрошчанка й Юрый Расамакін выказалі здагадку, што менавіта Тэгак пахаваны ў Чынгульскім кургане ў Запароскай вобласьці, дзе быў знойдзены багаты комплекс зброі й прыладзьдзя, характэрных для куманскай знаці XІІІ стагодзьдзя.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads