Кумбрыйская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кумбрыйская мова (па-ангельску: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у склад брыцкай падгрупы астраўнога арэалу кельцкай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.
На кумбрыйскай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Ангельшчына і паўднёвай часткі Шатляндыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (па-валійску: Yr Hen Ogledd).[1] Кумбрыйская мова дала назоў графству Кумбрыя ў Ангельшчыне.
Remove ads
Гісторыя
Гістарычна ўзыходзіць да часоў, калі плямëны брытаў складалі большасьць насельніцтва ва ўсëй паўднëвай і цэнтральнай Брытаніі, але на той час існавала яшчэ адзіная прабрыцкая мова. Пачынаючы з канца першай паловы І тыс. н. э. у Брытанію пранікаюць германскія плямëны англаў, саксаў ды ютаў (поўдзень і ўсход), крыху пазьней таксама гэлы (з пачатку другой паловы І тыс. н. э.), пасьля чаго дыфэрэнцыяцыя брыцкіх гаворак узмацнілася.
Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята адлічваць ад 616 году, калі пасьля Бітвы пры Чэстэры англа-саксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Кумбрыя і Ўэйлз былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя зьвесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагодзьдзяў.[2]
Remove ads
Глядзіце таксама
- Кумбрыйскі дыялект ангельскай мовы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads