Кунігунда Вугорская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кунігунда Вугорская
Remove ads

Кунігунда Вугорская, або Сьвятая Кінга (5 сакавіка 1224, Эстэргам — 24 ліпеня 1292) — каталіцкая сьвятая, дачка вугорскага караля Бэлы IV і нікейскай прынцэсы Марыі Ласкарыны, жонка польскага князя Балеслава V. Пляменьніца сьвятой Лізаветы Вугорскай, сястра сьвятой Маргарыты Вугорская і блажэннай Іяланты Польскай і нявестка блажэннай Саламеі Пястоўны.

Хуткія факты Сьвятая, Нарадзілася ...

Прысьвяціла сябе пераважна догляду хворых, пражыла ў шлюбе цнатлівай дзяўчынай са згоды мужа, а пасьля яго сьмерці заснавала кляштар у Старым Сончы, дзе і пасялілася. У 1690 годзе была бэатыфікавана, празь пяць гадоў названа сьвятой заступніцай Польшчы і Літвы. 16 чэрвеня 1999 году кананізавана папам Янам Паўлам II. Каталіцкая царква адзначае яе дзень 24 ліпеня.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads