Купішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Купішкі
Remove ads

Купі́шкі (па-летувіску: Kupiškis) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Купішкаўскага раёну Панявескага павету. Праз горад цякуць рэкі Купа і Лева. Насельніцтва налічвае каля 8,2 тыс. чалавек. Купішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Хуткія факты

Дата заснаваньня гораду невядомая, але археалягічныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што людзі тут сяліліся з 3000—2000-х гадоў да н. э. У летапісах Купішкі ўзгадваюцца з 1529 году.

З 8,2 тыс. насельніцтва 97,3% зьяўляюцца летувісамі, 1,7% — расейцамі, 0,3% — палякамі, 0,2% — беларусамі, 0,2% — украінцамі, 0,33% — іншыя нацыянальнасьці. Да Другой сусьветнай вайны тут жыло 1444 габрэяў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads