Курытыба (футбольны клюб)

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Курытыба (футбольны клюб)
Remove ads

«Курытыба» (па-партугальску: Coritiba) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Курытыбы, заснаваны ў 1909 годзе. Чэмпіён Бразыліі (1985), 38-разовы чэмпіён штату Парана. Клюб зьяўляецца адным з трох грандаў свайго штату разам з «Атлетыку Паранаэнсі» й «Паранам», прычым усе тры клюбы прадстаўляюць адзін горад.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

На 2013 год «Курытыба» мае партнэрскія адносіны з клюбамі «Порту», «Чывас», «Тэгу» й ВВВ-Вэнлё. Партнэрства ўключае ў сябе крэдытаваньне й абмен маладымі гульцамі. Клюб зьяўляецца першым клюбам Паўднёвай Бразыліі які ажыцьцяўляе падтрымку амэрыканскага футболу.

Remove ads

Дасягненьні

1985
  • Чэмпіён штату Парана: 39
1916, 1927, 1931, 1933, 1935, 1939, 1941, 1942, 1946, 1947,
1951, 1952, 1954, 1956, 1957, 1959, 1960, 1968, 1969, 1971,
1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1979, 1986, 1989, 1999,
2003, 2004, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2017, 2022
  • Народны турнір: 1
1973
  • Бразыльскі футбольны фэст: 1
1997

Вядомыя гульцы

  • 1910-я: Фрэдэрыка «Фрытц» Эсэнфэльдэр, Машамбомба
  • 1920-я: Ніньню, Піцата, Стака
  • 1930-я: Піцатыньню, Эмілію, Рэі
  • 1940-я: Нэна, Мэрлін, Тоніка, Брэер
  • 1950-я: Мілтыньню, Дуіліё, Фэдата, Ланзаніньню
  • 1960-я: Кругер, Ніка, Бэкіньня, Абэрдан, Кляўдыё, Ніла, Дырсэў, Паўлу Вэкіё
  • 1970-я: Жайру, Тыян Абатыя, Ідальга, Аладым, Пэдру Роча, Зэ Рабэрту, Пакіту, Эрмэс, Пэскума, Дрэер, Дуілію
  • 1980-я: Рафаэл, Дыда, Тастан, Лела, Андрэ, Індыю, Тобі, Эралду, Алмір, Марылду, Чыкан, Адэмір Алкантара, МілтанЮ Вава
  • 1990-я: Алекс, Пачэтыньню, Раналду Лабісамэм, Рэгіналду Насымэнту, Клебэр, Базылію, Аўры, Паўлу Сэржыю, Брандан, Клаўдыюміру
  • 2000-я: Кейрысан, Чэку, Рафіньня, Адрыяну, Эмэрсан, Эдсан Бастас, Леандру Данізэтэ, Рафіньня
Remove ads

Пастаўшчыкі спартовага абсталяваньня

  • Adidas (1979—1987)
  • Arcal (1988—1988)
  • Campeã (1989—1991)
  • Umbro (1992—1996)
  • Penalty (1997—2005)
  • Diadora (2006—2008)
  • Lotto (2008—2011)
  • Nike (2012 — цяпер)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads