Кінгстан (Антарыё)

места ў Антарыё (Канада) From Wikipedia, the free encyclopedia

Кінгстан (Антарыё)
Remove ads

Кінгстан (па-ангельску: Kingston) — горад на поўдні канадзкай правінцыі Антарыё. Насельніцтва 117 207 жыхароў (2006), з прыгарадамі — 152 358. Порт на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы возера Антарыё, у вытока Рака Сьвятога Лаўрына.

Хуткія факты
Thumb
Кінгстан. Ратуша

Вываз збожжа, леса. Хімічная прамысловасьць, транспартнае машынабудаваньне. 3 ВНУ, у тым ліку ўнівэрсытэт Кўінз. 2 тэатры. У XVII стагодзьдзі на месцы сучаснага Кінгстану знаходзілася індзейскае селішча; у 1673 годзе заснаваны Форт-Фронтэнак. Захоплены ангельцамі падчас сямігадовай вайны.

Непадалёк знаходзіцца ланцуг архіпэляга Тысяча выспаў. Часам Кінгстан завуць «Вапняковым горадам» («Limestone City») з-за шматлікіх будынкаў з гэтага мясцовага матэрыялу. Цэнтральная частка гораду разьмешчаная паміж рэкамі Катаракві (па-ангельску: Cataraqui) на ўсходзе і Малая Катаракві (па-ангельску: Little Cataraqui Creek) на захадзе. Адміністрацыйны цэнтар акругі Фронтэнак.

Remove ads

Выбітыя асобы

У горадзе нарадзіліся вядомыя хакеісты Дуг Гілмар і Браян Алэн, доўгі час жыл Бэрні Нікалз. Іншы вядомы выхадзец — канадзкі рок-музыкант Браян Адамс.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads