Кірстэн Німвэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірстэн Німвэй (нар. 23 сакавіка 1990 году) — пісьменьніца, ілюстратарка і мастачка з Філіпін.[1][2]
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 23 сакавіка 1990 году ў Маніле ў сям’і філіпінцаў.[3]
Як пісьменьніца працуе ў жанры фэнтэзі. Зьяўляецца пераможніцай конкурсу раманістаў NaNoWriMo 2014 і 2015 гадоў.[4] Яе першы раман «The Explorers» быў выдадзены ў 2013 годзе на тагальскай мове, а 23 сьнежня 2014 году й у ангельскай вэрсіі.[5] Праз год убачыў сьвет другі том прыгод у аўтарскім анімэ сусьвеце «The Explorers»[6] з падзагалоўкам «King Maximillian».[7] Апошнія яе выдадзеныя кнігі («Silent Shadows»,[8] «Bullet With A Name»[9]) адносяцца да паджанру цёмнага фэнтэзі. У цяперашні час ідзе напісаньне новай часткі «The Explorers» з падзагалоўкам «Armageddon».[10]
Як мастачка й ілюстратарка ў дадатак да маляваньня пэрсанажаў сваіх кніг з 2015 году прымае ўдзел у аздабленьні старонак выпускаў бібліі-размалёўкі «Mr. Mac Bible».[11][12]
Remove ads
Выдадзеныя кнігі
Рознае
Вольны час бавіць агучваньнем анімэ.[13] Старэйшая сястра Харкін Дэксімірэ.[14]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads