Маніла

сталіца Філіпінаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Маніла
Remove ads

Мані́ла ці Мані́ля (па-філіпінску: Maynila; па-гішпанску ды па-анґельску: Manila) — сталіца Філіпінаў, разьмяшчаецца на высьпе Лусон, у вусьці ракі Пасіг, на ўзьбярэжжы Манільскай затокі. Колькасьць жыхароў налічвае 1 581 000 чалавек, разам з прыгарадамі Калукан, Пасай, Макаці, Пасіг — 8 755 000 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны 24 чэрвеня 1571 году. Да заваяваньня Філіпінаў гішпанцамі тут было галоўнае паселішча племені Тагалаў, гішпанцы разьмясьцілі тут сядзібу губэрнатара. У XVII стагодзьдзі Маніла была некаторы час занятая галяндцамі, а з 1762 да 1764 году знаходзілася ў брытанскай акупацыі. З 1946 да 1948 году і з 1976 году Маніла зьяўляецца сталіцай незалежных Філіпінаў.

Эканоміка

Маліла зьяўляецца навуковым, эканамічным і адміністрацыйным цэнтрам Філіпінаў. Горад забясьпечвае выпуск 90% прамысловай прадукцыі краіны. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх канцэрнаў, напрыклад, Philips, Honda Motors, Husqvarna, Dagg Kortejn, Lucent Technologies, міжнародных банкаў (Азіяцкі банк разьвіцьця). Прамысловасьць сканцэнтраваная вакол вытворчасьці адзеньня (Wrangler Inc.), харчаваньня (прадпрыемствы Danone), электронікі. У Маніле ёсьць вялікі марскі порт, празь які экспартуецца копра, цукар, медная руда, хром, дрэва.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads