Кірыл Ермаковіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч (нар. 11 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Нафтану». Сын беларускага футбаліста і трэнэра Аляксандра Ермаковіча.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у школе клюбу «Менск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за менскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 годзе далучыўся да акадэміі расейскага «Краснадару», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 году вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дублюючы склад БАТЭ[4]. У наступныя гады замацаваўся ў складзе клюбнага дублю. 17 лістапада 2018 году дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчанаў, калі выйшаў у стартавым складзе матчу Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пэнальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.
Сэзон 2019 году пачынаў у клюбным дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У складзе бабруйскай каманды часьцей выходзіў на замену. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог «Белшыне» выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2020 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[6], аднак у ліпені пакінуў клюб[7] і ў жніўні далучыўся да складу «Крумкачоў»[8], дзе чаргаваў выхады ў пачатковай адзінаццатцы і на замену.
У студзені 2021 году пачаў трэнавацца зь «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[9]. У сэзоне 2021 году рэгулярна зьяўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне зь віцебскім клюбам[10], аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомлю», склаўшы двухгадовы кантракт[11]. У лютым 2024 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам[12]. На пачатку 2025 году ў свой дзень нараджэньня падпісаў працоўнае пагадненьне з наваполацкім «Нафтанам»[13][14].
Міжнародная
У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Remove ads
Дасягненьні
«Гомель»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads