Кірыл Леановіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Леановіч (нар. 21 красавіка 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец жодзінскага футболу. Пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпэда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры менскага «Дынама». У другой палове 2016 году гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак ня выратаваў клюб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 году праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспасьпяхова[3] і ў сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ»[4]. У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выходзіў на замену, дапамог клубу прусунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5]. У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6], аднак у пачатку 2019 году далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
З студзеня 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. У жодзінскім клюбе звычайна зрэдку выходзіў на замену, выступаў за дубль, але шмат гульняў прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[8]. З чатырма галамі стаў другім бамбардзірам смаргонскае каманды ў сэзоне, але ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9], а ў лютым 2022 году па заканчэньні кантракту разьвітаўся і з жодзінскім клюбам[10].
У сакавіку 2022 году далучыўся да складу гарадзенскага «Нёману»[11]. Прапусьціў пачатак сэзону 2022 году праз пашкоджаньні, а пазьней ня здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[13]. Пакінуў «Іслач» па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2022 году[14]. У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў красавіку афіцыйна далучыўся да табару каманды[15]. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2023 году[16].
У лютым 2024 году стаў гульцом «Смаргоні»[17], хутка замацаваўшыся ў асноўным складзе. Тройчы за сэзон адзначаўся галявымі дублямі, цэліўшы галы ў брамы «Менску», «Славіі» і «Іслачы». У выніку поруч зь Цярэнціем Луцэвічам стаў самым выніковым футбалістам каманды[18]. У пачатку 2025 году праходзіў прагляд у армянскім «Алашкерце»[19], але ў выніку ўзмоцніў шыхты «Віцебску». У канцы ліпеня 2025 году склаў працоўную ўгоду з наваполацкім «Нафтанам»[20].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads