Цярэнці Луцэвіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Цярэнці Луцэвіч
Remove ads

Цярэнці Луцэвіч (нарадзіўся 19 красавіка 1991 году, Дуала, Камэрун; імя пры нараджэньні — Вабга Т’янчэн) — беларускі футбаліст камэрунскага паходжаньня, абаронца і нападнік мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Нарадзіўся ў Камэруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 году гуляў у менскіх клюбах, у асноўным за дублюючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу. У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель», дзе пераважна спаборнічаў у складзе дублю. Потым у арэндзе быў у «Віцебску», дзе быў гульцом асноўнага складу. У студзені 2013 году зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[5]. Спачатку толькі выходзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў канцы 2013 году вярнуўся ў «Дынама». У сакавіку 2014 году стаў гульцом «Бярозы-2010»[6]. У складзе бярозаўскага клюба зноў пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сэзоне 2014 году.

У студзені 2015 году склаў працоўнае пагадненьне зь мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[7]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазыцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці клюбу зышоў з каманды і неўзабаве перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[8], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 году праходзіў прагляд ва ўкраінскім клюбе «Александрыя», але камандзе не падышоў[9]. Пазьней некаторы час трэнаваўся з «Тарпэда-БелАЗ», а ў лютым выправіўся ва ўзбэцкі клюб «Нэфтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У чэрвені 2017 году пакінуў «Нэфтчы»[11] і неўзабаве ўзмоцніў склад «Менску»[12]. У «Менску» быў асноўным абаронцам, аднак па заканчэньні кантракта ў лістападзе 2017 году пакінуў каманду[13]. У студзені 2018 году трэнаваўся з «Смалявічамі», а ў лютым выправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспасьпяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 году падпісаўся з «Смалявічамі»[14]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак паводле вынікаў сэзону 2018 году «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 году стаў гульцом «Гомля»[15]. Пачынаў сэзон 2019 году ў першай адзінаццатцы, але зь ліпеня выходзіў на замену. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[16] і неўзабаве далучыўся да казаскага клюбу «Кызылжар» зь Петрапаўла[17]. У жніўні 2020 году скасаваў кантракт з клюбам[18], гэтак і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[19], дзе звычайна выходзіў на замену. У студзені 2021 году пакінуў «Гомель»[20], пасьля чаго праходзіў прагляд у менскім «Энэргетыку-БДУ», але беспасьпяхова. У красавіку 2021 году стаў гульцом «Белшыны»[21], якой паводле вынікаў сэзону 2021 году ў якасьці трывалага гульца стартавага складу дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.

У пачатку 2022 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[22]. Паводле вынікаў сэзону 2022 году разам з камандай вярнуўся ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году падпісаў новы кантракт з клюбам[23]. У сакавіку 2023 году быў абраны капітанам каманды[24]. Па заканчэньні сэзону 2023 году зышоў з каманды[25]. У лютым 2024 году далучыўся да «Смаргоні»[26], дзе быў капітанам каманды. У жніўні 2024 году пакінуў клюб[27], але хутка вярнуўся ў каманду. 28 лістапада 2024 году ў матчы супраць БАТЭ адзначыўся дублем, але смаргонца зазналі паразу зь лікам 7:4. Па заканчэньні сэзону стаў футбалістам «Славіі», прызнаўшыся, што мог узмоцніць шыхты мазырчукоў яшчэ ўлетку, але тады пастанавіў быў сабе, што дапаможа смаргонцам у барацьбе за захаваньне месца ў эліце[28].

Міжнародная

Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Асабістае жыцьцё

У студзені 2013 году зьмяніў імя і прозьвішча з Вабга Т’янчэн на Цярэнці Луцэвіч, абумовіў гэта жаданьнем узяць прозьвішча бабулі, якая яго ўзгадавала і імя, якое атрымаў пры хрышчэньні[29].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads