Кірыл Цапянкоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Цапянкоў (нар. 8 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у родным Шклове. Пазьней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Улетку 2020 году далучыўся да берасьцейскага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 лістапада 2020 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У сэзоне 2021 году рэгулярна трэнаваўся з асноўнай камандай «Руха», але гуляў пераважна за дубль. У асноўнай камандзе за сэзон правёў 4 матчы, адзначыўся адным голам у браму берасьцейскага «Дынама». У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у лютым каманда зьнялася з Найвышэйшай лігі. Нарэшце, у красавіку 2022 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама» да ліпеня з магчымасьцю падаўжэньня на год[4]. У складзе дынамаўцаў хутка стаў гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт да канца сэзону 2023 году[5]. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[6], але ў першай палове сэзону страціў месца ў складзе дынамаўцаў, і ў ліпені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[7]. У новым клюбе зноў займеў гульнёвую практыку на сталай аснове. 4 кастрычніка адзначыўся дублем у браму берасьцейскага «Дынама», чым забясьпечыў перамогу случакоў зь лікам 1:2[8][9]. Ужо перад пачаткам сэзону 2025 году падпісаў кантракт з сталічным «Дынама»[10][11][12].
Міжнародная
У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads