К-9 (фільм)

фільм 1989 году From Wikipedia, the free encyclopedia

К-9 (фільм)
Remove ads

К-9 (па-ангельску: K-9) — амэрыканскі камэдыйны фільм, баявік рэжысэра Рода Дэніела, галоўную ролю ў якім згулялі Джэймз Бэлушы і Мэл Гарыс. Сцэнарыстамі фільму выступілі Стывэн Сыгел і Скот Маерз, прадусар фільму — Лоўрэнс Гордан і Чарльз Гордан. Кінастужка была выпушчаная кінакампаніяй Universal Pictures. Акрамя таго, апасьля выхаду фільму рушыў усьлед цэлы цыкль фільмаў, уключаючы два падоўжаныя працяга K-911 (1999) і K-9: P.I. (2002), а таксама тэлевізійны фільм пад назвай K-9000, які задумваўся стаць пілётным эпізодам сэрыялу, які аднак не атрымаў замовы.

Remove ads

Зьмест

Дэтэктыў паліцыі Сан-Дыега Майкл Дулі (Джэймз Бэлушы) пакідае машыну, каб зьвязацца са сваёй дзяўчынай Трэйсі (Мэл Гарыс), калі раптам зьяўляецца гэлікоптэр і адкрывае агонь па ягоным самаходзе, які загараецца. Лічачы яго мёртвым, забойцы пакідаюць месца здарэньня. У паліцэйскім пастарунку Дулі спрачаецца са сваім лейтэнантам, адмаўляючыся ўзяць партнэра; замест гэтага ён вырашае завесьці паліцэйскага сабаку. Дома ён знаходзіць Трэйсі зь іншым мужчынам і праводзіць ноч у новай машыне. На наступны дзень Дулі прымушае Фрэдзі, інфарматара, раскрыць, што вінаваты ў нападзе наркобарон Кен Лайман (Кевін Тай). Да Дулі прызначаецца нямецкая аўчарка на імя Джэры Лі[5], якога ён ня любіць, аднак сабака вельмі спадабалася ягонай дзяўчыне Трэйсі, што было ўзаемна. Дулі пачынае раўнаваць, але пасьля выкраданьня Трэйсі злачынцамі ім прыходзіцца замірыцца і, у рэшце, пасябраваць.

Remove ads

Крытыка

На адмысловым кінапартале Rotten Tomatoes, які аб’ядноўвае агляды, фільм мае рэйтынг ухваленьня 22% на аснове 9 рэцэнзіяў, зь сярэднім рэйтынгам 4,1/10. На Metacritic ён мае адзнаку 44%, заснаванай на аглядах 11 крытыкаў, маючы зьмяшаныя або сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная на CinemaScore, паставіла фільму адзнаку А па шкале ад А да F. Кевін Томас з «Los Angeles Times» пахваліў актораў, але раскрытыкаваў вельмі звычайны сюжэт[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads