Лабжанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лабжа́нка, Ло́бжа — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сажу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 489 км². Выдатак вады ў вусьці 3,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Рэкта
- Левыя: Сабалёўка, Перавалочня, Бароўка
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Недзьведзя, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Рудні. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, глыбокаўрэзаная, шырынёй 1—1,2 км. Абалона двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20—60 м у верхняй плыні і 200—500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads