Клімавічы

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клімавічы
Remove ads

Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініцы. Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 270 чалавек[1]. Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.

Хуткія факты

Клімавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл і кляштар дамініканаў (барока, XVII ст.), зруйнаваныя расейскімі ўладамі, і царква Сьвятога Яна Прадцечы (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV стагодзьдзі[2] ў дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 годам Клімавічы значацца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[3], уладаньне Мацея Глінскага. У XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях яны ўваходзілі ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў[3].

У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе ракі Каленіцы і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Герб, 1843 г.
Thumb
Панарама, каля 1840 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 годзе атрымалі статус места і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 году места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала»[4]. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе ў месьце адкрылася мужчынская прыходзкая вучэльня.

У 1850-я гады ў Клімавічах працавалі 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я гады ў месьце было 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 годзе адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Клімавічах было 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня. На 1904 год — 718 будынкаў (4 мураваныя і 714 драўляных), 21 дробнае прадпрыемства, лякарня, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 корчмаў і 9 заезных двароў. Да 1917 году ў месьце было 19 вуліцаў, 51 мураваны і 838 драўляных будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клімавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 году цэнтар раёну). У 1929—1930 гадох празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Клімавічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986 год) значная частка тэрыторыі Клімавіцкага раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг[5].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1812 год — 1,2 тыс. чал.; 1825 год — 1 тыс. чал.; 1863 год — 1819 чал.; да 1883 году — 2870 чал.[6]; 1883 год — 3241 чал.[7]; 1897 год — 4714 чал., зь іх 50,2% праваслаўных, 1,5% каталікоў, 47,9% юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 7,1 тыс. чал.[8]; 1926 год — 7,6 тыс. чал.[9]; 1939 год — 9,6 тыс. чал.; 1959 год — 11,6 тыс. чал.; 1970 год — 12,7 тыс. чал.; 1991 год — 16,5 тыс. чал.; 1997 год — 17,3 тыс. чал.[10]; 1998 год — 17,1 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 16,0 тыс. чал.; 2006 год — 15,1 тыс. чал.; 2007 год — 14,7 тыс. чал.[12]; 2008 год — 14,6 тыс. чал.; 2009 год — 17 064 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 16 445 чал.[14]; 2017 год — 16 346 чал.[15]; 2018 год — 16 270 чал.[1]

Адукацыя

У Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,

Культура

Дзеюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Родная ніва».

Remove ads

Забудова

Плян

Сучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля ракі Калініцы. Вылучаецца жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Болдзіна вуліцаСалдацкая Слабада вуліцаЧырвонаармейская вуліца
Герцэна вуліцаПрывальная паўднёва-заходняя вуліца[16]
Горкава вуліцаЦіманаўская вуліца[16]
Дзяржынскага вуліцаНовая вуліца[16]
Калгасная вуліцаФёдараўка вуліца[16]
Калініна вуліцаАлейная вуліца[16]
Камсамольская вуліцаГразная вуліца[16]
Камуністычная вуліцаСудзейская вуліца[16]
Карла Маркса вуліцаМіхайлаўская вуліца[17]
КІМ вуліцаДавыдаўка вуліца[16]
Леніна вуліцаКрычаўская вуліца (частка)
Паўлавіцкая вуліца (частка)[16]
Магона вуліцаВаскрасенская вуліца[16]
МЮД вуліцаПрывальная паўднёва-ўсходняя вуліца[16]
Пралетарская вуліцаЛазовіцкая вуліца[16]
Працоўная вуліцаМяшчанская вуліца[16]
Пушкінская вуліцаШляхецкая вуліца[16]рас. Дворянская улица
Савецкая вуліцаСьвірэльская вуліца
Сацыялістычная вуліцаКрычаўская вуліца[18]
Тэльмана вуліцаШавецкая вуліца[16]рас. Башмачная улица

Гістарычныя Рынак і Іванаўскі пляц у наш час ня маюць афіцыйных назваў.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Клімавічаў: Давыдаўка, Зароўе, Салдацкая Слабада, Фёдараўка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Клімавічаў ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 году ў месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1844)
Remove ads

Галерэя

Асобы

  • Пётар Кантаровіч (1905—1968) — матэматык
  • Мікалай Клаўс (1906—?) — дырыгент і кампазытар
  • Валянціна Маслава (нар. 1949) — беларуская мовазнаўца

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads