Ларыса Салавей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Фёдараўна Салавей (22 ліпеня 1934, Ворша, Беларусь) — настаўніца, мастацтвазнаўца. Заслужаны настаўнік БССР (1975). Чалец Беларускага саюза мастакоў з 1984 г.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Салавей Ларыса Фёдараўна нарадзілася 22 ліпеня 1934 году ў Воршы, у 1968 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. З 1966 да 1981 году — выкладчык прафэсіянальна-тэхнічнага вучылішча, у 1981—1987 гадах — сакратар праўленьня Беларускага саюза мастакоў[2], у 1988—1992 гадах — намесьнік дырэктара дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 1992—97 гг. намесьнік дырэктара многафункцыянальнага выставачнага комплексу «На ростанях» — арганізатар выставак беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама заснавальніца многіх карцінных галерэй у Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Ёй належаць манаграфіі пра беларускіх мастакоў Раісы Кудрэвіч (1974), Мікалая Казакевіча (1987), Івана Рэя (1990), прадмова ў альбоме «Адольф Гугель і Раіса Кудрэвіч» (1994), творчыя партрэты мастакоў: Яўгена Панамарэнкі, Уладзімера Кожуха, Яўгена Зайцава, Аляксея Кузьміча, Вячкі Целеша, Івана Міско й іншых. Ларыса Салавей аўтар шэрагу артыкулаў па праблемах беларускага выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхаваньня й музэязнаўства. Аўтар каталёгаў выставак: «9 мастакоў з Беларусі» (1993 г., Італія), «7 мастакоў з Беларусі» (1994 г., Менск), «Каталёг I міжнароднага пленэру па жывапісу імя Бялыніцкага-Бірулі» (1996) і інш.
Remove ads
Кнігапіс
- Л. Ф. Салавей. Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч. — Менск: Беларусь, 1974. — 32 с. — 4700 ас.
- Л. Ф. Салавей. Мікалай Казакевіч. — Менск: Беларусь, 1987. — 55 с. — 1500 ас.
- Салавей, Ларыса. Дыялог на мове мастацтва. // Мастацтва : штомесячны грамадзка-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. — 1987. — № 2 (50).
- Л. Ф. Салавей. Іван Рэй: альбом. — Менск: Беларусь, 1990. — 46 с. — 1500 ас. — ISBN 5-338-00485-2
- Л. Ф. Салавей. Адольф Гугель. Раиса Кудревич = Adolf Gugel. Raisa Kudrevich: Каталог / Авт. вступ. ст.: Л. Соловей; авт. и сост.: В. Старовойтов, В. Загородний. — Менск: ООО «ВИКСТА», 1994. — 108 с.
- Салавей, Ларыса. А людскасць несмяротная, як і краса: паслячарнобыльская мастацкая творчасць У. Кожуха. // Мастацтва : штомесячны грамадзка-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. — 2005. — № 4. — С. 31.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads