Латвійскае таварыства беларускае культуры Сьвітанак
Таварыства беларусаў местах Рыга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Латві́йскае тава́рыства белару́скае культу́ры Сьвіта́нак (ЛТБК Сьвітанак[1], па-латыску: Latvijas Baltkrievu Kultūras Biedrība «SVITANAK») — грамадзкае аб’яднаньне, якое было заснаванае 27 лістапада 1988 году ў месьце Рыга[2]. Дзейнічае ў Латвіі[3]. Яго заснавала каля 150 асоб, якія жылі ў месьце Рыга[4]. У пачатку 2004 годзе адзначылі Каляды, ў лістападзе 2003 году выдалі кнігу «Сьвітанак» пра дзейнасьць таварыства на працягу 15-ці гадоў[5]. 27 лістапада 2013 году адзначылі 25-цігодзьдзе дзейнасьці таварыства[6][7]. 26 лістапада 2023 году таварыства адзначыла свае 35-цігодзьдзе[8]. А 25 сакавіка 2024 году сьвяткавалі дзень незалежнасьці БНР[9].
Remove ads
2025 год
11 студзеня 2025 году грамада «Сьвітанку» сьвяткавала Каляды[10]. 21 лютага 2025 году Рада «Сьвітанку» павіншавала са сьвятам, якое ўстаноўленае ЮНЭСКА — Дзень роднае мовы[11]. 23 лютага 2025 году ў Рызе адбылася сустрэча да дня мовы і пісалі дыктоўку[12]. Выказалі спачуваньне пра Андрэя Ваўка[a][13]. 30 сакавіка 2025 году адзначылі 107-я ўгодку абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі[14].
2024 год
Эдгар Рынкевіч віншаваў «Сьвітанак» з Новым Годам[15]. І рада «Сьвітанку» павіншавала з Новым Годам 2025[16]. 26 кастрычніка 2024 году адбылася сустрэча да дня растраляных паэтаў пад назваю «Галасы растраляных паэтаў»[17]. 26 траўня 2924 году адбылася падзея літаратурна-музычная сустрэча, дзе адзначалі 100-годзьдзе са дня нараджэньня Васіля Быкава і 140-годзьдзя са дня нараджэньня Вольгі Сазаравае[18]. А 25 сакавіка 2024 году сьвяткавалі дзень незалежнасьці БНР[9]. 25 лютага 2024 адзначылі дзень роднае мовы[19]. Таварышы сабраліся яшчэ на справаздачна-выбарчы сход і на правядзеньне дыктоўкі з-за Дня роднае мовы. Пасьля справаздачы Рады ЛТБК «Сьвітанак» адбыліся выбары ў Рады. Ў яе склад было выбрана 9 асоб. «Сьвітанак» віншуе Ганну Іванэ з днём нараджэньня[20].
26 студзеня 2024 году памёр колішні старшыня таварыства Мікола Ярчак[21].
Remove ads
Заўвагі
- Па-латыску: Андрыс Вілкс.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads