Міжнародны дзень роднай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны дзень роднай мовы[1] — сьвята, якое з 2000 году адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочваньня моўнае разнастайнасьці і шматмоўнае адукацыі і спрыяньня ўсьведамленьню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні, цярпімасьці і дыялёгу[2].
Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнаньне бэнгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Банглядэш. Гэты дзень адзначаецца ў Банглядэш як дзень памяці пра падзеі 1952 году.[3]
Сьвята было заснаванае на 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году. Ідэю абвяшчэньня Міжнароднага дня роднае мовы прапанавалі дэлегацыі Банглядэш і Саудаўскай Арабіі. Сярод 25 першых суаўтараў і найбольш актыўных прыхільнікаў рэзалюцыі Генэральнае канфэрэнцыі ЮНЭСКО былі Беларусь, Летува і Расея.[4]
Генэральная Асамблея ААН у 2002 годзе вітала рашэньне ЮНЭСКО аб абвяшчэньні Міжнароднага дня роднае мовы і заклікала дзяржавы-сябры ААН і сакратарыят ААН садзейнічаць захаваньню і абароне ўсіх моваў, на якіх размаўляюць народы сьвету[5]. У 2002 годзе ў сталіцы Банглядэш, горадзе Дака, заснавалі Міжнародны інстытут роднае мовы[6].
ЮНЭСКО абвесьціла пра намер стварыць сыстэму папераджальнага маніторынгу для адсочваньня стану моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, і садзейнічаньня выпраўленьню сытуацыі ў гэтае галіне. Паводле ацэнкі ЮНЭСКА больш як палова з 6 тысячаў моваў сьвету знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня[7].
Remove ads
Тэмы сьвята
- 2002 — «Моўная разнастайнасьць» (лёзунг Міжнароднага дня: «У галактыцы моваў кожная зь іх — зорка»)
- 2004 — «Навучаньне дзяцей»
- 2005 — «Брэйль і мовы знакаў»
- 2006 — «Мовы і кібэрпрастора»
- 2007 — «Шматмоўная адукацыя»
- 2008 — «Міжнародны год моваў»
- 2010 — «Міжнародны год збліжэньня культураў»[8]
- 2011 — «Інфармацыйныя тэхналёгіі і камунікацыі дзеля захаваньня і папулярызацыі моваў і моўнае разнастайнасьці»[9]
- 2012 — «Навучаньне і інклюзыўная адукацыя на роднай мове» (анг.)[3]
- 2013 — «Кнігі для адукацыі на роднай мове»[10]
Remove ads
Беларусь
Дні роднае мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэньня ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Народаў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных[11]. Ад таго часу бібліятэкі прысьвячаюць сьвяту кніжныя выставы беларускамоўных выданьняў[12][13]. Музэі ладзяць публічныя чытаньні беларускамоўных твораў мастацкае літаратуры пісьменьнікамі, акторамі, мастакамі і дзяржаўнымі дзеячамі[14][15].
Ад 2008 году Таварыства беларускае мовы ладзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў пісьменства[16]. Таксама ладзяцца прэзэнтацыі новых беларускамоўных кніг, беларускамоўныя дыскатэкі і канцэрты[17].
20 лютага 2023 году Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных Беларусі (НЦАПД) абнародаваў на сваім сайце беларускі пераклад Закону Беларусі 2021 году «Аб абароне пэрсанальных дадзеных». Яго зьмясьцілі для спампоўваньня ў фарматах PDF[18] і DOCX. Пераклад стаў вынікам грамадзкай ініцыятывы супрацоўнікаў НЦАД да Міжнароднага дня роднай мовы[19]. Пагатоў, мовай зносін у НЦАПД была беларуская[20].
Remove ads
Дыяспара
У Вялікай Брытаніі беларусы сьвяткуюць Дзень роднай мовы ад 2009 г. чытаньнем паэзіі на розных мовах сьвету. У такім фармаце штогадовае сьвяткаваньне запачаткавала Англа-беларускае таварыства на прапанову перакладніцы Веры Рыч.[21][22]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads