Латвійская акадэмія мастацтваў
вну ў Рызе (Латвія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Латвійская акадэмія мастацтваў[1] (па-латыску: Latvijas Mākslas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Remove ads
Апісаньне
Заснавана ў 1919 годзе. Акадэмія знаходзіцца ў неагатычным доме былой камэрцыйнай школы (архітэктар Вільгельм Бокслаф). Гэта аўтаномная вышэйшая навучальная ўстанова з правам самастойна распрацоўваць уласны статут і вызначаць зьмест і формы навучаньня, напрамкі навукова-дасьледчай работы і іх сутнасьць. Навучальныя праграмы рэалізуюцца на дзённай і завочнай формах навучаньня і толькі на латыскай мове на працягу ўсяго існаваньня акадэміі.
Падчас навучаньня ў Латвійскай акадэміі навук можна атрымаць наступныя акадэмічныя ступені:
Remove ads
Будова
Латвійская акадэмія мастацтваў прапануе навучаньне ў пяці аддзелах — візуальнага мастацтва, візуальнай плястыкі, дызайну, мастацтва аўдыявізуальных мэдыя і мастацтвазнаўства, якія аб'ядноўваюць 14 пададзелаў:
- Аддзел візуальных мастацтваў — жывапіс, графіка, тэкстыльнае мастацтва;
- Аддзел візуальнай плястыкі — скульптура, кераміка, мастацтва шкла і моды;
- Аддзел дызайну — функцыянальны дызайн, дызайн мэталу, экалягічнае мастацтва;
- Аддзел аўдыявізуальных мэдыя-мастацтва — візуальная камунікацыя, сцэнаграфія;
- Аддзел гісторыі мастацтва — гісторыя і тэорыя візуальнага мастацтва і культуры, рэстаўрацыя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads