Лаўрынавіцкі сельсавет (Баранавіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаўры́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар — вёска Лаўрынавічы.
Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Навамыскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Дубаўскага і Русінскага сельсаветаў[1].
З 8 красавіка 1957 году ў складзе Баранавіцкага раёну. 22 сакавіка 1962 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікалуцкага (4 населеныя пункты: Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно) і Каўпеніцкага (9 населеных пунктаў: Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Забродзьдзе, Лаўрынавічы і Якімавічы) сельсаветаў[2].
На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 13 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads