Леанід Прокша

беларускі пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Януаравіч Про́кша (19 красавіка 1912, Полацак — 9 сьнежня 1994) — беларускі пісьменьнік, журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 красавіка 1912 году ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Менскі пэдагагічны тэхнікум[1]. У 1931—1934 гадох працаваў загадчыкам Кустаўніцкай пачатковай школы Мазырскага раёну[2]. У 1934—1935 гадох выкладаў беларускую мову й літаратуру ў сямігодцы і рабфаку ў Барысаве. У 1937—1941 гадох працаваў у рэдакцыях газэты «Віцебскі рабочы», польскай газэты «Sztandar Wolności», польскай дзіцячай газэты «Pionier». Падчас нямецка-савецкай вайны быў вайсковым журналістам.

У 1945—1956 гадох працаваў загадчыкам аддзелу ў армейскіх газэтах. У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1956—1972 гадох працаваў галоўным рэдактарам часопісу «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газэты «Голас Радзімы».

У 1969—1972 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Літаратура і мастацтва». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961 году.

Памёр 9 сьнежня 1994 году.

Remove ads

Творчасьць

Пачаў друкавацца з 1937 году (газэта «Віцебскі пралетар»). Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданьняў і нарысаў «Крыніца прыгажосьці» (1960), кніг гумарыстычных апавяданьняў, памфлетаў «Каб жылося-вялося» (1961), «Камедыянты» (1961), «Кантроль сумленьня» (1963), «Праз туманы» (1964), «След вядзе за мяжу» (1965), «Інтрыгі прэзыдэнцкага двару» (1967), «Не ў тым поездзе» (1971), «Самадзейнасьць у ліфце» (1972), «Зося сьмяецца» (1982), «Прывіды й прэзыдэнты» (1988), аповесьцяў «​Ці варта было жаніцца» (1968), «За Добрыцай-рэчкай» (1975), нарысу «Героі Алерона» (з В.Андрэевым і У. Сасінскім, 1965), кніг публіцыстыкі «Па абодва бакі акіяну» (1968), «Туман разьвеецца» (1970), «Візітная картка народу» (1972), раманаў «Пакуль жывеш на сьвеце» (1980), «Туніка Неса» (1986). «Урокі любові й нянавісьці» (1990). Выйшлі аповесьці для дзяцей «Хлопчык у вялікіх чаравіках» (1963), «Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі» (1973), «Стрэл над ярам» (1974, дапоўненае выданьне 1979).

Remove ads

Узнагароды

  • ордэн Айчыннай вайны I ступені,
  • два ордэны Айчыннай вайны II ступені,
  • ордэн Чырвонай Зоркі,
  • Залаты крыж за заслугі (Польшча).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads