Леан Гарэцка

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Леан Гарэцка
Remove ads

Ле́ан Гарэ́цка (па-нямецку: Leon Goretzka; нар. 6 лютага 1995 году, Бохум, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баварыя» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец акадэміі «Бохуму». 4 жніўня 2012 году дэбютаваў за «Бохум» у матчы другой Бундэсьлігі супраць каманды Дынама Дрэздэн (2:1)[4]. У хуткім часе Леан Гарэцка стаўся ключавым гульцом каманды й ужо восеньню 2012 году было вядома пра інтарэс да яго з боку мадрыдзкага «Рэалу»[5], на той момант Гарэцка правёў у другой Бундэсьлізе ўжо 10 матчаў, у якіх забіў 1 гол. Усяго ў сваім дэбютным сэзоне ў другой Бундэсьлізе Гарэцка правёў 32 матчы, у якіх забіў 4 галы й аддаў 5 галявых перадач, акрамя таго правёў 4 матчы ў Кубку Нямеччыны, у якіх аддаў 2 галявыя перадачы. Летам 2013 году Гарэцка стаў трансфэрнай цэльлю мностваў клюбаў Бундэсьлігі, у чэрвені 2013 узьнікла інфармацыя аб тым, што Гарэцка ўжо заключыў кантракт з «Шальке-04», але «Бохум» адмовіўся прадаваць гульца[6][7].

30 чэрвеня 2013 году Леан Гарэцка перашоў у «Шальке-04» за 2,75 мільёны эўра[8][9][10][11].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гарэцка гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. 24 жніўня 2011 году дэбютаваў за юнацкую зборную Нямеччына (да 17) у матчы супраць зборнай Турэччыны (4:0). Усяго за зборную да 17 гадоў правёў 27 матчаў і забіў 5 галоў. 14 жніўня 2012 году дэбютаваў за юнацкую зборную Нямеччына (да 19) у матчы супраць зборнай Шатляндыі[12].

Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.

Дасягненьні

«Баварыя»:

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads