Лешч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лешч (па-лацінску: Abramis brama) — рыба сямейства карпавых атраду карпападобных.
Пашыраны ў вадаёмах Эўразіі. Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плыньню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды. Даўжыня да 75 см, маса да 6 кг. Цела высокае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, сьпіна шаравата-зялёная. Сьпінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая, шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюскамі, расьлінамі, маляўкі — плянктонам. Аб’ект промыслу. Мяса нятлустае, вельмі касьцістае, смакам нагадвае карпа. Можна варыць, гатаваць у жэле, смажыць (сатэ, або паніраваць).
Remove ads
Літаратура
Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
Лешч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads