Лорэнс Гонзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лорэнс Гонзі
Remove ads

Лорэнс Гонзі (па-ангельску: Lawrence Gonzi; нарадзіўся 22 красавіка 1948 году) — мальтыйскі палітык.

Хуткія факты 12-ы прэм’ер-міністар Мальты, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяґрафія

Скончыў юрыдычны факультэт Мальтыйскага ўнівэрсытэту ў 1975 годзе. Працаваў у прыватнай юрыдычнай фірме. Актыўна ўдзельнічаў у руху ў абарону правоў інвалідаў. Быў старшынём Нацыянальнай камісіі па справах асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі ў 1987—1994 гадах.

Палітычная кар’ера

З 1988 году дэпутат парлямэнту ад Нацыяналістычнай партыі. Быў старшынём Палаты прадстаўнікоў Мальты ў 1988—1996 гадах. Пасьля паразы нацыяналістычнай партыі на выбарах 1996 году быў абраны парлямэнцкім сакратаром фракцыі, а ў наступным годзе — генэральным сакратаром партыі. Пасьля таго, як у 1998 годзе яго партыя вярнулася да ўлады, атрымаў ва ўрадзе Эдварда Фэнэк Адамі партфэль міністра сацыяльнай палітыкі. У 2003 годзе яго абавязкі былі пашыраны і да партфэлю міністра ен атрымаў пасаду намесьніка прэм’ер-міністра.

Remove ads

Прэм’ер-міністар

Стаў прэм’ер-міністрам Мальты ў сакавіку 2004 году, пасьля таго, як шматгадовы кіраўнік ураду Фэнэк Адамі быў абраны прэзыдэнтам краіны. У гады кіраўніцтва Гонзі ўрадам Мальта ўвайшла ў красавіку 2004 году ў склад Эўразьвязу, і пасьпяхова далучылася да эўразоны 1 студзеня 2008 году.

У 2008 годзе Гонзі прывеў партыю да перамогі на чарговых парлямэнцкіх выбарах і зноў сфармаваў кабінэт. Другі ўрад Гонзі паў 10 сьнежня 2012 году пасьля таго, як у ходзе галасаваньня ў парлямэнце за бюджэт краіны страціў большасьць. Лорэнс Гонзі вымушаны быў абвясьціць аб роспуску палаты дэпутатаў і правядзеньні ў сакавіку 2013 году новых выбараў.

Выбары 9 сакавіка 2013 году прынесьлі паразу і пасьля 15 гадоў знаходжаньня ва ўладзе Нацыяналістычная партыя сышла ў апазыцыю. На пасадзе прэм’ер-міністра краіны яго зьмяніў адзін з самых маладых кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў у сьвеце Джозэф Мускат.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads