Джордж Абэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Абэла (па-мальтыйску: Ġorġ Abela, па-ангельску: George Abela, нарадзіўся 22 красавіка 1948) — мальтыйскі палітык-лейбарыст, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 2009 да 4 красавіка 2014 году.
Remove ads
Біяґрафія
Скончыўшы Мальтыйскі ўнівэрсытэт, з 1975 Джордж Абэла працаваў юрыстам, актыўна ўдзельнічаючы ў дзейнасьці прафсаюзных арганізацыяў. У 1982—1992 ён зьяўляўся прэзыдэнтам Футбольнай асацыяцыі Мальты і шмат зрабіў для разьвіцьця спартовай інфраструктуры. Затым ён быў абраны намесьнікам старшыні Лейбарысцкай партыі па партыйных справах, а ў 1996 пасьля перамогі партыі на парлямэнцкіх выбарах дарадцам прэм'ер-міністра Альфрэда Санта, але ўжо ў наступным годзе з-за рознагалосьсяў з апошнім сышоў у адстаўку. У 1998 ён пакінуў партыйны пост, а ў 2000 сышоў з прафсаюзнага кіраўніцтва, заняўшыся прыватнай юрыдычнай практыкай. У 2008 ён удзельнічаў у выбарах лідэра лейбарыстаў, але заняў другое месца, атрымаўшы ў другім туры каля 34 % галасоў.
У 2009 парлямэнт Мальты выбраў Джорджа Абэла новым прэзыдэнтам краіны. Паколькі ва ўладзе ў краіне знаходзілася кансэрватыўная Нацыяналістычная партыя, гэта стала першым выпадкам абраньня на Мальце прэзыдэнта ад дзеючай апазыцыі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads