Лукаш Гарасьлін
славацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лукаш Гарасьлін (па-славацку: Lukáš Haraslín; нар. 26 траўня 1996 году) — славацкі футбаліст, правы ўінгер чэскага клюбу «Спарта» і нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гарасьлін яшчэ маладым хлопцам зьехаў у Італію, дзе далучыўся да моладзевай каманды «Пармы». Адужаўшы ў матчах Прымавэры, славак быў выкліканы да асноўнай дружыны клюбу. Дэбют гульца ў футболе адбыўся 1 лютага 2015 году, калі Гарасьлін зьявіўся на поле ў матчы супраць «Міляну». Ён замяніў на 77-й хвіліне матчу Сылвэштры Варэлу. У траўні ён згуляў свой другі матч у Сэрыі А, таксама замяніўшы парнтэра па камандзе ў матчы супраць «Фіярэнтыны».
У ліпені 2015 году гулец далучыўся да польскай «Лехіі», склаўшы трохгадовую працоўную ўгоду[5]. Дэбют гульца ў новай лізе прыпаў на 16 жніўня ў матчы супраць кракаўскай «Віслы», які скончыўся зь лікам 3:3. Пры гэтым Гарасьлін зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме, адразу адзначыўшыся голам праз шэсьць хвілінаў. Праз тыдзень славак улучыў ужо два галы ў браму лэнчнаўскага «Гурніка». У кастрыніку нападнік атрымаў пашкоджаньня, выбыўшы да пачатку сьнежня. У сэзоне 2016—2017 гадоў Гарасьлін ужо меў больш гульнявога часу, але пасьля чарговага пашкоджаньня зноў ягоны гульнявы час скараціўся. Толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў ён стаў трывалым гульцом першай адзінаццатцы. Па сканчэньню сэзону быў абраны найлепшым гульцом «Лехіі» паводле апытаньня заўзятараў клюбу[6]. У студзені 2019 году зьявіліся чуткі аб цікавасьці да футбаліста з боку турэцкага «Галатасараю»[7] ды шэрагу іншых клюбаў, але Гарасьлін застаўся ў Гданьску.
У студзені 2020 году славак на правах арэнды далучыўся да італьянскага «Сасуолё». Па сканчэньні сэзону італьянцы выкупілі гульца[8]. Тым ня менш, у Італіі нападніку зноў бракавала гульнявога часу. У жніўні 2021 году было аб’яўлена, што Гарасьлін далучыцца да праскай «Спарты»[9].
Міжнародная
Гарасьлін больш за два гады быў уключаны ў пашыраны сьпіс зборнай Славаччыны, але аніколі не выклікаўся ў яе. Упершыню гулец быў запрошаны на нацыянальнае каманды 28 траўня 2019 году. Дэбют футбаліста адбыўся ў хатнім таварыскім матчы 7 чэрвеня супраць зборнай Ярданіі. Гулец улучыў мяч у браму суперніка празь пяць хвілінаў па выхадзе на пляцоўку.
Remove ads
Дасягненьні
«Лехія»:
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2019
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2019
«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads