Лукаш Калвах

чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукаш Калвах
Remove ads

Лукаш Калвах (па-чэску: Lukáš Kalvach; нар. 19 ліпеня 1995 году) — чэскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну катарскага клюбу «Катар Спортс».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Калвах пачаў сваю кар’еру, выступаючы за родны клуб «Сыгма». Спачатку быў гульцом рэзэрвовай каманды, пачынаючы з 2015 году. Сэзон 2016—2017 гадоў правёў у арэндзе, у клюбе «Табарска». У пачатку сэзону 2017—2018 гадоў вярнуўся да «Сыгмы», дзе прыяднаўся да першай каманды і прабіўся ў асноўную каманду, згуляўшы ў агульнай складанасьці 30 матчаў у тым сэзоне і 37 у наступным, у тым ліку ў матчах Кубка Чэхіі і Лігі Эўропы. Першым голам адзначыўся 20 верасьня 2017 году ў кубкавым матчы. 2 сакавіка 2019 году зрабіў дубль у пераможным матчы чэмпіянату супраць праскай «Дуклы». Гульня скончылася зь лікам 4:0. 16 траўня 2019 году Калвах склаў трохгадовы кантракт з пльзенскай «Вікторыяй»[3]. Запачаткаваў выступы ў новым клюбе 13 ліпеня матчам супраць сваёй былой каманды. 18 жніўня ўлучыў мяч у браму «Тэпліцаў», што стала ягоным першым голам у пльзенскай дружыне.

Міжнародная

Выступаў за зборныя Чэхіі розных узростаў. Свой першы выклік у нацыянальную зборную Чэхіі атрымаў 2 верасьня 2019 году[4]. 14 кастрычніка 2019 году паўабаронца згуляў першы матч у кашулі нацыянальнай каманды ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі, які скончыўся паразай чэхаў зь лікам 2:3[5].

Remove ads

Дасягненьні

«Вікторыя»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads