Лукомка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луко́мка, Лукамка, Уюно́к — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вулы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 831 км². Выдатак вады ў вусьці 5,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Югна
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Выцякае з Лукомскага возера каля места Новалукомля, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша Чашніцкай раўнінай, вусьце ў межах места Чашнікаў.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе 400—600 м, у ніжняй плыні да 5 км. Абалона перарывістая, у вярхоўі і вусьцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных дзялянках да 1,6 км. Рэчышча моцназьвілістае, шырынёй 15—20 м у верхняй плыні, 8—12 м на астатнім працягу.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 дзён. Каля вёскі Рудніцы Лукомскае вадасховішча[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads