Новалукомаль
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новалукомаль — места ў Беларусі, на беразе Лукомскага возера. Уваходзіць у склад Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 943 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Чашнікаў. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Ворша — Лепель (за 20 км).
Новалукомаль — места беларускіх энэргетыкаў. Тут працуе Лукомская ДРЭС.
Remove ads
Назва
Назва Новалукомаль утварылася ад вёскі Лукомлю і ад аднайменнага Лукомскага возера, на беразе якога знаходзіцца места.
Гісторыя
Гісторыя Новалукомлю пачалася ў 1964 годзе, калі ў зьвязку з пачаткам будаваньня Лукомальскай ДРЭС тут заснавалі пасёлак. 31 сьнежня 1965 году Новалукомаль атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. 31 ліпеня 1970 году ён атрымаў статус места.
У 2004 годзе Новалукомаль адзначыў сваё 40-годзьдзе. У гэты ж год тут асьвяцілі касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены[2]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Адукацыя
У Новалукомлі працуюць 2 агульныя сярэднія школы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўлае паліклініка.
Культура
Дзеюць палац культуры і кінатэатар.
Спорт
- Футбольны клюб «Энэргетык»
- Футзальны клюб «Эласт-ВГУ»
Эканоміка
Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Транспарт
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее санаторыя-прафілякторыя «Сасновы бор». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лукомаль».
Славутасьці
Каля места, ува ўрочышчы Гарадку на рацэ Лукомцы, знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі позьняга мэзаліту (5—4 тысячагодзьдзе да н. э.).
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads