Луры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Луры (па-пэрсыдзку: لُر) — народ, які пражывае ў Іране, на захадзе краіны, у асноўным у астане Лурэстан. На думку заходніх навукоўцаў зьяўляюцца асобным народам і маюць сваю мову, якая належыць да іранскіх моваў. Агульная колькасьць — каля 8 мільёнаў чалавек. У Іране луры ня лічацца за асобны народ, іх там далучаюць да іранцаў. Луры ўтвараюць чатыры падгаліны — пішэ куха й поштэ куха ў Лурэстане, мамасані й кугілуе ў Фарсе. У большасьці сваёй — мусульмане-шыіты.

Thumb
Лур у сваім адзеньні, 1921 год.

Па сваім паходжаньні старажытныя насельнікі сваіх земляў. Займаюцца жывёлагадоўляй, але асноўны сродак даходу — земляробства.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads