Іранскія мовы
моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іра́нскія мо́вы — група моваў у складзе індаіранскай галіны, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у склад індаэўрапейскае моўнае сям’і. Падзяляецца на дзьве падгрупы, заходнюю й усходнюю, якія драбяцца на меншыя. Агулам аб’ядноўвае ў сваім складзе каля некалькіх дзясяткаў моваў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек.

Большасьць носьбітаў жыве ў Іране, Аўганістане, Таджыкістане.
Заўважныя меншасьці карыстаюцца імі ў Турэччыне, Іраку, Сырыі, Індыі, частка насельніцтва — ва Ўзбэкістане (носьбіты таджыцкай мовы ў такіх гарадох як Самарканд ды Бухара) і Пакістане (бэлудзкая мова, мова пушту). Носьбіты таксама пражываюць у Расеі (Паўночная Асэтыя — асэтынская мова, поўдзень Дагестану — тацкая мова й іранскія дыялекты горскіх габрэяў), Грузіі (асэтынская мова Паўднёвай Асэтыі), Армэніі (курдзкая), Азэрбайджане (талыская) і Кітаі (сарыкольская, ваханская).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Іранскія мовы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads