Лусаіль
места ў Катары From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лусаіль (па-арабску: لوسيل) — другі паводле велічыні горад у Катары, які месьціцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі ў паўднёвай частцы муніцыпалітэту Аль-Дааен. Лусаіль знаходзіцца за 23 км ад сталіцы краіны. Як меркавалася, насельніцтва места будзе мець інфраструктуру дзеля разьмяшчэньня 450 тысяч чалавек[1], аднак на 2022 год колькасьць насельніцтва ацэньвалася ў 198 тысяч чалавек. Лусаіль мае набярэжную, жылыя раёны, курорты на астравах, бізнэсовыя раёны і забаўляльныя цэнтры. Распрацоўка і будаўніцтва ажыцьцяўлялася дзяржаўным прадпрыемствам Катары-Дыяр разам з карпарацыямі Parsons і Dorsch-Gruppe. На мясцовым Нацыянальным стадыёне ў горадзе ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году, у тым ліку фінал першынства[2]. У месце таксама маецца гоначная траса Формулы-1, і першае Гран-пры Дохі ладзілася тут у 2021 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads