Лыска
від птушак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лыска (па-лацінску: Fulica atra) — вадаплаўная птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Эўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнаньні зь іншымі пастушковымі.
Remove ads
Апісаньне
Зьнешні выгляд


Птушка велічынёй зь сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г.[1] Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэньне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на сьпіне. Грудзі і брух сьвятлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Вясёлкавая абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер’я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснаю і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсьць фястончатыя лопасьці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Плоцевы дымарфізм выражаны слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і сьветла-шэрым горлам[2].
Голас
Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозьніваецца ў самцоў і саміцаў. Тым ня меней, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых відаў лыскі не выкарыстоўваюць гукавыя сыгналы пры заляцаньнях або пазначэньні гнездавой тэрыторыі[3]. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, зь пераважаньнем шыпячых гукаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads