Львоўская матэматычная школа
група матэматыкаў, якія жылі ў месьце Львове From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Льво́ўская матэматы́чная шко́ла (па-польску: Lwowska szkoła matematyczna) — ґрупа матэматыкаў, якія жылі ў месьце Львове між 1918 ды 1941 рокамі, працавалі разам, пэрыядычна зьбіраліся ў «Шатляндзкай кавярні» (па-польску: Kawiarnia «Szkocka») для абмеркаваньня розных матэматычных праблемаў, праз чаго гэтую ґрупу жартам клікалі «шатляндзкаю матэматычнаю школаю».
Заснавальнікамі Львоўскае матэматычнае школы былі Гуґа Штайнгаўз ды Стэфан Банах.
Выдавалі часопіс «Studia Mathematica», які быў заснаваны ў 1929 годзе.
Шмат матэматыкаў-удзельнікаў ґрупы, большасьць якіх былі габрэямі, эміґравалі зь Львова падчас Другое сусьветнае вайны.
Намагаючыся выкарыстаць патэнцыял львоўскіх матэматыкаў, Акадэмія навук УССР у 1940 годзе ўтварыла спачатку тэарэтычную ґрупу ў складзе Карпацкае астранамічнае абсэрваторыі, а пазьней сэктар функцыянальнага аналізу Інстытуту матэматыкі ў складзе С. С. Банаха, С. М. Мазура(uk), Ю. П. Шаўдэра(uk), Г. Д. Штайнгаўза(uk) і М. А. Зарыцкага(uk) (пад кіраўніцтвам Банаха)[1].
Remove ads
Найвядомейшыя прадстаўнікі
- Стэфан Банах
- Уладзіслаў Орліч
- Станіслаў Сакс
- Гуґа Штайнгаўз
- Станіслаў Мазур
- Станіслаў Улям
- Юлі Шаўдэр
- Марк Кац
- Антоні Ламныцкі
- Сьцяпан Качмар
- Гэрман Аўэрбах
- Уладзімер Стожэк
- Станіслаў Рузэвіч
- Лявон Хвістэк
Глядзіце таксама
- Польская матэматычная школа
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads