Стэфан Банах

польскі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Банах
Remove ads

Стэ́фан Банах (па-ўкраінску: Степан Степанович Банах, па-польску: Stefan Banach; 30 сакавіка 1892, Кракаў — 31 жніўня 1945, Львоў) — матэматык, адзін са стваральнікаў сучаснага функцыянальнага аналізу і львоўскай матэматычнай школы, прафэсар Львоўскай палітэхнікі і Львоўскага ўнівэрсытэту з 1924 году, дэкан фізыка-матэматычнага факультэту Львоўскага ўнівэрсытэту з 1939 году. Сябра Польскай АН з 1924 году і сябра-карэспандэнт АН УССР з 1940 году, дэпутат Львоўскага гарадзкога савету (1940). Кіраўнік Львоўскага філіялу Інстытуту матэматыкі АН УССР з 1940 году.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Пасьля навучаньня ў IV Кракаўскай гімназіі (1902—1910) паступіў на факультэт будовы машын Львоўскай політэхнічнай школы. У 1911 годзе яго перавялі на факультэт інжынэрыі па спэцыяльнасьці «Сухапутная інжынэрыя», дзе скончыў чацьверты апошні (1913—1914) навучальны год. З 1920 г. да 1922 г. працаваў асыстэнтам на катэдры матэматыкі Львоўскай палітэхнікі ў прафэсара Антонія Ломніцкага. Апублікаваў шэраг навуковых прац. У 1920 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філязофіі. У 1924 годзе быў зацьверджаны ў вучоным званьні надзвычайнага прафэсара катэдры матэматыкі Львоўскага ўнівэрсытэту і абраны на чальца-карэспандэнта Польскай акадэміі ведаў. У 1927 годзе стаў звычайным прафэсарам.

Remove ads

Працы

  • Rachunek różniczkowy i całkowy (tom 1), wyd. Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Lwów, 1929 r., s. 294  (пол.)
  • Rachunek różniczkowy i całkowy (tom 2), wyd. Książnica-Atlas, Lwów-Warszawa, 1930 r., s. 248  (пол.)
  • Teoria operacji. Tom I: Operacje liniowe, wyd. Kasy im. Mianowskiego Instytutu Popierania Nauki, Warszawa, 1931 r., s. VIII + 236  (пол.)
  • Théorie des opérations linéaires. — Warszawa: 1932. (фр.)
  • Banach S. Mechanika. — Warszawa-Lwów-Wilno: 1938. (пол.)
  • Банах С. Курс функціонального аналізу» (лінійні операції). — Київ: Радянська школа, 1948. — 216 с. (укр.)
  • Banach S. Mechanics = Mechanika. — Warszawa-Wrocław: 1951. (анг.)
  • Banach S. Wstęp do teorii funkcji rzeczywistych. — Warszawa-Wrocław: 1951. (пол.)
  • Banach S. Œuvres. — Warszawa: PWN, 1967. — Т. 1. (пол.)
  • Банах С. Дифференциальное и интегральное исчисление» (Rachunek różniczkowy i całkowy). — Москва: «Наука», 1972. — 424 с. (рас.)
  • Banach S. Œuvres. — Warszawa: PWN, 1979. — Т. 2. (пол.)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads