Льгоў

места ў Курскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Льгоў
Remove ads

Льгоў (па-расейску: Льгов) — мястэчка ў Курскай вобласьці Расеі, на рацэ Сейме. Ляжыць за 80 км на захад ад Курску. Насельніцтва — 17 557 чал. (2021).

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Першыя згадкі пра Альгоў (паводле імені чарнігаўскага князя Алега) датаваныя ў летапісах 1152 рокам. У канцы XII стагодзьдзя ён цалкам зьнішчаны полаўцамі.

У 1630-х роках на гэтым месцы паўстаў праваслаўны манастыр, які паводле назвы колішняга паселішча сталі называць Альгоўскім. Вакол яго паўстала слабада, якая працягнула існаваньне і пасьля закрыцьця манастыра ў 1764 року. У 1779 року Льгоў атрымаў статус места, у наступным атрымаў уласны герб.

У канцы XIX стагодзьдзя праз Льгоў прайшлі чыгункі з Кіева да Варонежу і Харкава да Бранску.

З 1922 року — у складзе РСФСР, адміністрацыйны цэнтар Льгоўскага павету, Льгоўскай акругі і Льгоўскага раёну Цэнтральна-Чарназемнай, а з 1934 року — Курскай вобласьці.

З 27 кастрычніка 1941 да 3 сакавіка 1943 — пад нацысцкай акупацыяй.

У 1963 року атрымаў статус места абласнога падпарадкаваньня. У 2004 атрымаў статус мескай акругі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads