Курская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́рская во́бласьць (па-расейску: Курская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Курск. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Бранскай, Арлоўскай, Ліпецкай, Варонескай і Белгародзкай абласьцямі. Мае вонкавую мяжу з Украінай на захадзе. Вобласьць утворана 13 чэрвеня 1934 году.
Remove ads
Геаграфія
Тэрыторыя Курскай вобласьці разьмешчана на паўднёва-заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша. Характарызуецца наяўнасьцю старажытных і сучасных формаў лінейнай эрозіі — густыя сеткі складана-разгалінаваных рачных далінаў і яраў, якія падзяляюць межавыя паверхні, што вызначае зьлёгку ўзгорысты раўнінны рэльеф. Рэльеф мае складаны характар вэртыкальнага й гарызантальнага разьдзяленьня, характарызуецца наяўнасьцю разнастайных вышынных ярусаў.
Клімат
Клімат Курскай вобласьці ёсьць умерана кантынэнтальным, з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Кантынэнтальнасьць узмацняецца з захаду на ўсход.
Гідраграфія
Курская вобласьць не разьмяшчае значнымі воднымі рэсурсамі, нягледзячы на тое, што мае густую рачную сетку (0,17 км/км²), з аб’ёмам гадавога сьцёку 3,38 км³. Рэкі заходняй і цэнтральнай частцы вобласьці (79% тэрыторыі) належаць да басэйна Дняпра, а ўсходняй (21% тэрыторыі) — да басэйна Дону. Колькасьць усіх рэк вобласьці даўжынёю больш за 10 км — 188, а іхняя агульная даўжыня — амаль 5160 км.
Remove ads
Гісторыя
У 1708 годзе пры падзеле Расейскай імпэрыі на 8 губэрняў Курскі край увайшоў у склад Кіеўскай губэрні. У 1719 годзе Кіеўская губэрня была падзелена на 4 правінцыі: Кіеўскую, Белгародзкую, Сеўскую й Арлоўскую. Тэрыторыя сучаснай Курскай вобласьці была падзелена паміж Белгародзкай і Сеўскай правінцыямі. У 1727 годзе было створана Белгародзкае намесьніцтва ў складзе Белгародзкай, Сеўскай і Арлоўскай правінцыямі. У 1749 годзе яно было пераўтворана ў Белгародзкую губэрню.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 126 504 чалавека. Шчыльнасьць насельніцтва — 37,6 чал/км². Найбольшай паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (96,5%), другой паводле колькасьці ёсьць украінцы (1,3%).
Эканоміка
Эканоміка вобласьці заснавана на выкарыстаньні двух асноўных відаў прыродных рэсурсаў: урадлівых сельскагаспадарчых зямель і жалезных рудаў Курскай магнітнай анамаліі, якія здабываюцца ў Міхайлаўскім кар’еры. У Расейскай Фэдэрацыі Курская вобласьць вылучаецца прадукцыяй сельскай гаспадаркі, здабычай жалезнай руды, вытворчасьцю цукру й выпрацоўкай электраэнэргіі (Курская АЭС), прадукцыяй лёгкай прамысловасьці[2].
Сельская гаспадарка
Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі ў гаспадарках усіх катэгорыяў складаюць 2146 тыс. га, або 72% усіх зямель вобласьці, ральля складае 1628 тыс. га, або 54%. У вобласьці вырошчваюць збожжавыя, тэхнічныя, кармавыя культуры. Разводзяць буйную рагатую жывёлу мясамалочнага напрамку, сьвіней, птушку.
Remove ads
Асобы
- Вячаслаў Клыкаў — скульптар
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads