Лэйла Ажаметава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лэйла Ільясаўна Ажаметава (па-ўкраінску: Лейля Ільясівна Аджаметова; па-крымскататарску: Leylâ İlyas qızı Acametova, Лейля Ильяс къызы Аджаметова; нар. 9 сакавіка 1994, Узбэкістан) — украінская лёгкаатлетка крымскататарскага паходжаньня[1]. Чэмпіёнка і прызэр летніх Паралімпійскіх гульняў. Чэмпіёнка Украіны. Кандыдат у майстры спорту Украіны.
Нарадзілася ва Узбэкістане. У 1999 годзе зь сям’ёй пераехала ў Крым.
З 11 гадоў займаецца лёгкай атлетыкай. Трэніруецца ў Харкаўскім рэгіянальным цэнтры па фізічнай культуры і спорце інвалідаў «Інваспорт»[2].
Двухразовая чэмпіёнка (100 м — з усталяваньнем рэкорду сьвету, 400 м), срэбраная прызэрка (200 м — па ўсталяваньні рэкорду Эўропы) міжнароднага турніру 2016 года.
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Чэмпіянат сьвету 2019
На Чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у 2019 годзе з 7 па 15 лістапада ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) заваявала 3 узнагароды. 7 лістапада заваявала бронзавую ўзнагароду ў бегу на 400 мэтраў (катэгорыя Т13)[3]. 10 лістапада заваявала залаты мэдаль у бегу на 100 мэтраў (катэгорыя Т13)[4], а 12 лістапада атрымала другую залатую ўзнагароду ў бегу на 200 мэтраў (катэгорыя Т13)[5].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «За заслугі» III ст. (4 кастрычніка 2016) — За дасягненьне высокіх спартыўных вынікаў на XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў горадзе Рыа-дэ-Жанэйра (Фэдэратыўная Рэспубліка Бразілія), праяўленую мужнасьць, самаадданасьць і волю да перамогі, зацьвярджэньне міжнароднага аўтарытэту Украіны[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads