Крымскія татары
усходнеэўрапейскі цюрскі народ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́мскія тата́ры, крымцы — цюркамоўная нацыя, якая жыве на паўвостраве Крым. Размаўляюць на крымскататарскай мове. Этнагенэз крымскіх татар праходзіў незалежна ад волскіх татараў.
Remove ads
Расьсяленьне
Пражываюць у асноўным у Крыме (каля 253 тыс. у 2001 г[1]) і прылеглых раёнах кантынэнтальнай Украіны, а таксама ў Турцыі, Румыніі (20,3 тыс. у 2011 годзе[2]), Узбэкістане (90 тыс., ацэнкі ад 10 тыс. у 2000 г.[3] да 100 тыс.[4]), Расеі (2449 у 2010 г.[5], у асноўным у Краснадарскім краі), Баўгарыі (3 тыс.).
Гісторыя
Этнагенэз
Крымскія татары сфармаваліся як народ у Крыме і зьяўляюцца нашчадкамі розных народаў. Яны мігравалі на тэрыторыю паўвострава. Асноўныя этнічныя групы, якія засялялі ў розныя часы Крым і якія прынялі ўдзел у фармаваньні крымскага народу — гэта таўры, скіфы, сарматы, аланы, булгары (протабаўгары), грэкі, готы, хазары, печанегі, полаўцы, італьянцы, чаркесы, малаазійскія туркі.
Іслам стаў актыўна распаўсюджвацца ў Крыме пасьля прыняцьця яго Узбэк-ханам у якасьці дзяржаўнай рэлігіі.
У выніку перавагу на тэрыторыі паўвострава атрымала імя «татары», пачаліся працэсы асіміляцыі і кансалідацыі стракатага этнічнага канглямэрату ў адзіную крымскую нацыю. На працягу некалькіх стагодзьдзяў склалася сучаснае нацыянальнае аблічча крымскіх татараў і крымскататарская мова на аснове палавецкай мовы.
Пасьля 1917 году
Пасьля качтрычніцкага перавароту 1917 году пачалі дзейнічаць палітычныя грамады крымчакоў. Самаю важнаю стала Народная грамада (1917—1921 гг..), або больш вядомаю была пад назваю «Татарская партыя».
У 1921 годзе была створаная Крымская Аўтаномная Савецкая сацыялістычная рэспубліка нягледзячы на тое, што крымскія татары складалі ў ёй толькі 25 % насельніцтва[6].
У маі 1944 году кіраўнік СССР Ёсіф Сталін загадаў дэпартаваць 200000 крымскіх татар ва Ўзбэкістан з-за таго, што яны, нібыта, былі нацысцкімі калябарантамі. Паводле афіцыйных зьвестак ураду СССР, у першы год пасьля дэпартацыі 25 % крымскіх татар загінулі. Падлікі саміх крымскіх татар сьведчаць, што загінулі 46 % чалавек. Паводле перапісу насельніцтва Ўсбэкістану ў 1989 годзе там пражывалі 188 772 крымскіх татараў[7].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads