Лэнчна
места ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лэ́нчна (па-польску: Łęczna) — горад ва ўсходняй Польшчы, які месьціцца ў Люблінскім ваяводзтве. Ёсьць цэнтрам Лэнчнаўскага павету. Лэнчна ўзвышаецца сярод пагоркаў Люблінскага ўзвышша ў месцы зьліцьця дзьвюх рэкаў — Вепры і Сьвінкі.
Remove ads
Гісторыя
Першая дакумэнтальная згадка пра вёску Лэнчна датуецца 1252 годам. У той час тэрыторыя на ўсход ад Любліна была маланаселенай, без гарадоў і зь невялікай колькасьцю вёсак, таму што рэгіён часта зьведваў набегі. Сытуацыя зьмянілася ў канцы XIV стагодзьдзя, пасьля Крэўскай уніі, калі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім была складзеная унія. У 1462 годзе мясцовы шляхціч Зьбігнеў з Лэнчны прадаў вёску роду Тачынскіх. Празь пяць гадоў, 7 студзеня 1467 году, кашталян кракаўскі Ян атрымаў магдэбурскае права на горад Лэнчна.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads