Лэстэр Боўлз Пірсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лэ́стэр Боўлз Пі́рсан (23 красавіка 1897, Таронта — 27 сьнежня 1972, Атава) — канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Канады (1963—1968).
Кар’еру пачынаў у дыпляматычнай службе, з 1941 году працаваў у МЗС Канады, з 1945 году амбасадар Канады ў ЗША, кіраўнік канадзкай дэлегацыі ў ААН (1948—1952), старшыня Генэральнай Асамблеі ААН (1952—1953).
Атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (1957) за свае намаганьні па мірным урэгуляваньні Суэцкага крызісу. Таксама атрымаў ордэн Брытанскай імпэрыі[7], а ў 1971 годзе атрымаў брытанскі ордэн Заслуг[8].
З 1948 году сябра парлямэнту, дэпутат ад Лібэральнай партыі, працаваў у кабінэце Сэн-Лярана, пасьля паразы лібэралаў на выбарах 1958 году стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня Канады, увёў у абарачэньне канадзкі сьцяг і гімн.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads