Любамір Рэгак
славацкі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́бамір Рэ́гак (па-славацку: Ľubomír Rehák; нар. 24 лютага 1970, Топальчаны) — славацкі дыплямат, амбасадар Славаччыны ў Вялікай Брытаніі (з 2015). Магістар, доктар філязофіі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Любамір Рэгак у 1992 року скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, у 1997 абараніў у ім дысэртацыю і атрымаў званьне доктара філязофіі.
Дыпляматычную службу пачаў у Міністэрстве замежных справаў Славаччыны ў Браціславе.
Жанаты, мае двух дзяцей[1]. Валодае ангельскай, маскальскай і партугальскай мовамі, размаўляе таксама па-француску, гішпанску, беларуску і польску.
Дыпляматычная кар’ера
- 1993—1998 Масква, Расея: асабісты сакратар амбасадара
- 1999—2003 Лісабон, Партугалія: намесьнік амбасадара
- 2004—2006 Браціслава, Славаччына: эўрапейскі карэспандэнт — каардынатар у галіне агульнай замежнай і бясьпечнай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу
- 2006—2008 Менск, Беларусь: амбасадар Славаччыны ў Беларусі. У другой палове 2007 выконваў таксама функцыі прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі
- 2008—2009 Брусэль, Бэльгія: амбасадар — прадстаўнік Славаччыны ў Камітэце Эўразьвязу па палітыцы і бясьпецы
- 2010—2011 Браціслава, Славаччына: генэральны старшыня палітычнага аддзелу Міністэрства замежных справаў Славаччыны
- 2011—2012 Астана, Казахстан: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Казахстане і Кыргыстане[2]
- 2012—2015 Браціслава, Славаччына: палітычны дарадца Міністэрства замежных справаў Славаччыны
- 2015 —2020 Лёндан, Вялікабрытанія: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар пра Двары сьвятога Якуба (афіцыйнае найменьне каралеўскага двара манарха Аб’яднанага каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі)[1]
- 2020 - Масква, Расея: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар.[3]
Remove ads
Узнагароды
- Эўрапейскі дыплямат року-2017[4]
Рыцар-камандор «За заслугі» Канстантынскага ордэна сьвятога Юрыя(it) (2018)[5]
Няўрадавыя арганізацыі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads