Люблянскі ўнівэрсытэт

унівэрсытэт у Славеніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Люблянскі ўнівэрсытэт
Remove ads

Любля́нскі ўнівэрсытэ́т (па-славенску: Univerza v Ljubljani) — найстарэйшы і найвялікшы ўнівэрсытэт Славеніі. Паводле зьвесткаў у ім навучаецца каля 39 тысячаў студэнтаў[8]. Па стане на 2018 год ва ўнівэрсытэце налічваецца 23 факультэты і 3 акадэміі. Большасьць факультэтаў разьмешчаныя ў цэнтральным будынку ўнівэрсытэту і знаходзяцца ў цэнтры Любляны, тыповага студэнцкага гораду з насельніцтвам 265 тысячаў чалавек. Некаторыя факультэты разьмешчаныя за горадам. Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы, вядомай як Утрэхцкая сетка.

Remove ads

Гісторыя

Не зважаючы на тое, што пэўныя акадэміі, у прыватнасьці па вывучэньні філязофіі і тэалёгіі, былі створаныя на тэрыторыі Славеніі езуітамі яшчэ ў ХVII стагодзьдзі, першы ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1810 годзе, дзякуючы намаганьням францускай імпэрскай адміністрацыі ілірыйскіх правінцыяў. Кіраўніком унівэрсытэту ў Любляне ў францускі пэрыяд быў прызначаны Ёжэф Баланд. Аднак, гэты ўнівэрсытэт быў распушчаны ў 1813 годзе, калі Аўстрыя аднавіла тэрытарыяльны кантроль і аднавіла імпэратарскі каралеўскі ліцэй Любляны ў якасьці вышэйшую навучальнай установы. У другой палове XIX стагодзьдзя ў Любляне зьявіліся палітычныя запыты на стварэньне славянамоўнага ўнівэрсытэту. У выніку ў 1890-я гады была створаная адзіная рада па ўтварэньні славенскага ўнівэрсытэту, у якім галоўнымі кіраўнікамі былі Іван Хрыбар, Гэнрык Тума і Алеш Ушанічнік. Тым ня менш, неспрыяльныя палітычныя абставіны перашкодзілі стварэньню ўнівэрсытэту да падзеньня Аўстра-ВУгоршчыны. Толькі пасьля Першай сусьветнай вайны і ўтварэньня каралеўства Югаславіі, стварэньне ўнівэрсытэту сталася магчымым.

Галоўны будынак унівэрсытэту быў распрацаваны ў 1902 годзе Янам Уладзімерам Граскім, а пазьней быў рэканструяваны іншым чэскім архітэктарам Ёсіпам Гудэцам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads