Любранец
места ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любра́нец (па-польску: Lubraniec) — места ва Ўлацлаўскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба аднайменнай гміны. Насельніцтва — 2741 чалавек (2022), плошча — 2 км².
Remove ads
Геаграфія
Празь места праплывае рака Зглавёнчка і праходзіць аўтадарога 270 (Кола — Брдоў — Ізьбіца Куяўская — Любранец — Бярэсьце Куяўскае).
Мінуўшчына

У часе Рэфармацыі правапераемнік Любранскіх, кальвініст Якуб Хлявінскі, у 1562 року гвалтоўна захапіў сядзібу і маёнтак мясцовых лятэранскіх канонікаў.
У Другую сусьветную вайну немцы зьмянілі назву места на Любраніц (па-нямецку: Lubranitz), а ў 1942 року — на Лютбрандаў (ням. Lutbrandau). Большасьць жыдоў, якіх да вайны налічвалася 880 чалавек, вывезьлі ў Лодзінскае гета, рэшту ў 1942 року зьнішчылі.
Да 1954 року Любранец быў сядзібай гміны Пяскі Быдгаскага ваяводзтва. У 1975—1998 належаў да Ўлацлаўскага ваяводзтва.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
- нэагатычны касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1906)
- сынагога (канец XVIII ст.)
- каталіцкія могілкі з капліцай сьвятой Ганны (1834)
- жыдоўскія могілкі
- палацава-паркавы комплекс: мураваны палац (1827), афіцыны XIX стагодзьдзя і ляндшафтны парк (1826).
- будынак агульнаадукацыйнага ліцэю (1924—1926)
Спорт
Меска-гмінны футбольны клюб «Любранец».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
