Люга

Іспанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Люга
Remove ads

Люга (па-галісійску: Lugo) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, Аўтаномнае супольнасьці Галісія. Насельніцтва на 2010 год — 97 635 жыхароў. Люга зьяўляецца адзіным горадам у сьвеце, якая акружана поўнасьцю захавалымі рымскімі сьценамі, якія дасягаюць у вышыню ад 10 да 15 мэтраў і маюць сыстэму з 71 вежы й 10 брамамі. Гэтыя сьцены III стагодзьдзя знаходзяцца пад абаронай ЮНЭСКО, то бок унесены ў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Мост праз раку Міньню па сутнасьці мае рымскае паходжаньне, аднак праз шматлікія рамонты на працягу стагодзьдзяў ягоны рымскі характар​​ быў страчаны.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны, верагодна, кельтамі й прысьвечаны Лугасу[1], кельцкаму богу сьвятла, клятвы й мастацтва. Пазьней рымскі вайсковец Паўль Фабіюс Максім заваяваў горал і назваў яго Люк Аўгусьці (лац. Lucus Augusti) у 13 годзе да н. э. Места сталася рымскім вайсковым лягерам, у той час як Рымская імпэрыя скончыла заваёву поўначы Пірэнэйскага паўвострава. Горад увайшоў у склад правінцыі Тараконская Гішпанія й быў галоўным местам племяні капоры. Не зважаючы на тое, што горад быў невялікім па памеры, ён гуляў значную ролю ў рымскі пэрыяд, бо разьмешчаны ў цэнтральнай частцы буйнога рэгіёну здабычы золата, што ў рымскі пэрыяд вялася вельмі актыўна.

Напрыканццы V стагодзьдзя горад меў свайго біскупа й застаўся адміністрацыйным цэнтрам свэваў і вэстготаў, перш, чым сышоў ў заняпад.

Remove ads

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads