Людвік Абрамовіч

польскі гісторык, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвік Абрамовіч
Remove ads

Людвік Кароль Абрамовіч (5 ліпеня 1879, Масква — 9 сакавіка 1939, Вільня) — польскі гісторык, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Скончыў Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве. 3 1905 у Вільні. 3 1906 супрацоўнік выданьняў «Gazeta Wileńska», «Kurier Wileński». У 1911—1938 рэдагаваў і выдаваў газэту «Przegląd Wileński». У 1925—1939 старшыня Навуковага камітэту садзейнічаньня бібліятэцы Ўрублеўскіх (цяпер Цэнтральная бібліятэка АН Летувы). Быў зьвязаны зь беларускім грамадзка-культурным жыцьцём у Вільні.

У кнізе «Чатыры стагодзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасьць Ф. Скарыны і яго пасьлядоўнікаў.

У кастрычніку 1938 г. друк газэты «Przegląd Wileński» быў спынены з-за хваробы рэдактара Людвіка Абрамовіча, што выклікала ў Вільні моцны розгалас і шкадаваньні нават з боку апанэнтаў. Людвік Абрамовіч памёр 9 сакавіка 1939 году й віленскія газэты надрукавалі пра яго нэкралёгі[2][3][4][5].

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads