Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (2 траўня 1835, Гарадзенская губэрня15 красавіка 1903[1], Кунгур) — лекар, удзельнік паўстаньня 1863 року. Брат Станіслава і Фэлікса.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Гарадзенскай губэрні. Паляк, каталіцкага вызнаньня[2].

Скончыў мэдычны факультэт Імпэратарскага ўнівэрсытэту ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Сьвіслачы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні.

25 чэрвеня 1863 року арыштаваны «за садзейнічаньне паўстаньню»[3] і прыгавораны да ссылкі. Пакараньне адбываў у Кунгуры на Ўрале.

Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай мэдыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 року ўзнагароджаны ордэнам сьвятога Станіслава 3-й ступені.

Памёр у 1903 року, пахаваны ў Пярмі на Егашынскіх («польскіх») могілках.

Сын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расейскі і савецкі хірург-гінэколяг, эндакрыноляг.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads