Перм

горад From Wikipedia, the free encyclopedia

Перм
Remove ads

Перм — горад на ўсходзе эўрапейскае часткі Расеі, у прыгор’ях Уралу, адміністрацыйны цэнтар Пермскага краю, порт на рацэ Ка́ме, транспартны вузел на Транссыбірскай магістралі, гарадзкая акруга. Перм зьяўляецца буйным шматгалінавым прамысловым, навуковым, культурным і лягістычным цэнтрам Уралу. Паводле плошчы (799,68 км²) горад займае трэцяе месца ў Расеі пасьля Санкт-Пецярбургу й Масквы. Перм выцягнутая ўздож ракі Камы, і паводле працягласьці стаіць пасьля Санкт-Пецярбургу й Сочы[2].

Хуткія факты

Горад заснаваны ў 1723 годзе, з 1940 па 1957 год называўся Молатаў. Насельніцтва Пярмі, якое дасягнула ў 1989 годзе 1 092 392 чалавекі, паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году склала 991,5 тыс. чалавек.

У 1876 праз Перм прайшла першая на Ўрале й у Сыбіры чыгунка, у 1916 годзе быў адчынены першы ў рэгіёне ўнівэрсытэт[3].

Remove ads

Этымалёгія

У адпаведнасьці з гіпотэзай савецкага лінгвісту Дзьмітрыя Бубрыха назва гораду паходзіць ад вепскага слова Парэ Маа — «далёкая зямля»[4]. Гісторыкі не выключаюць і ўзьнікненьня назвы ад комі-пярмяцкіх словаў «перэма» («далёка») або «парма» («лес», «мясцовасьць»).

Асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads